Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 32 чалавек, з якіх 28 б…

Партыя Народная Грамада

Напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 32 чалавек, з якіх 28 былі асуджаныя паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў.

Для дзясяткаў сем’яў гэта, безумоўна, доўгачаканая радасць. Але нельга забываць пра галоўнае: у Беларусі па-ранейшаму працягваюцца палітычныя рэпрэсіі. Людзей працягваюць затрымліваць, судзіць і адпраўляць у калоніі за дапамогу Украіне, за мірную грамадзянскую пазіцыю, выказванне меркавання ці каментарый ў інтэрнэце.

За кратамі ўсё яшчэ застаюцца сотні палітвязняў. Сярод іх — людзі з цяжкімі захворваннямі, якія не атрымліваюць своечасовай медыцынскай дапамогі. Для многіх зняволеных кожны дзень у турме становіцца пагрозай для здароўя і жыцця.

Памілаванне некалькіх дзясяткаў чалавек не можа стаць падставай забыць пра ўсіх астатніх. Сапраўдным крокам да справядлівасці стане не выбарачнае вызваленне, а спыненне палітычнага пераследу і вызваленне ўсіх, хто быў пазбаўлены свабоды па палітычных матывах.