ВЫКЛЮЧЫЦЬ – НЕ ЗНАЧЫЦЬ ПРЫБРАЦЬКіеў заяўляе, што ўжо некалькі дзён расійскія дроны не наводзяцца з д…

Партыя Народная Грамада

ВЫКЛЮЧЫЦЬ – НЕ ЗНАЧЫЦЬ ПРЫБРАЦЬ
Кіеў заяўляе, што ўжо некалькі дзён расійскія дроны не наводзяцца з дапамогай рэтранслятараў, размешчаных на беларускай тэрыторыі, але невядома, ці прыбралі іх адтуль. Пакуль што дакладна зразумела, што тыя рэтранслятары проста не працуюць. Але па якой прычыне – невядома. Ці то, іх прыбралі, у што я не веру, ці іх часова не скарыстоўвае расійскі бок пасля просьбаў Мінска ды іранічных каментароў Масквы. Але ж, адказваць на ўкраінскія ўдары Масква будзе, а яе запас балістычных ракет папаўняецца марудна. Таму, як выключылі рэтраслятары, так і ўключаць падчас чарговага ўдара дронамі па Ўкраіне. На што Кіеў адкажа ўжо без усялякіх ультыматумаў і папярэджанняў. Спробы ж напалохаць Украіну з дапамогай уяўных ці нават сапраўдных танкаў ніякага ўражання на Кіеў не акажуць. Бо зараз палохаць украінцаў танкамі на прыпяцкіх балотах тое ж самае, што палохаць вожыка голай задніцай.
Таму мая парада пра аптымальны варыянт рэакцыі ў выпадку ўдара па “неіснуючым” рэтранслятарамі застаецца ў сіле.