ТУДЫ Ж
Людзі ваююць паміж сабой з даўніх часоў. І ва ўсе часы зыход бітваў шмат у чым залежыў ад здольнасцяў і цвёрдасці палкаводцаў. Уцёкі палкаводца з поля бітвы, асабліва, ў яе крытычны момант, заўсёды дэмаралізоўвалі яго войска і прыводзілі да паразы. Часы змяніліся, але і зараз ўцёкі з краіны ў небяспечны момант лідараў палітычных сіл вядуць да цяжкіх наступстваў для іх ідэй і прыхільнікаў.
З беларускімі дэмакратычнымі сіламі такое здаралася ўжо двойчы. Першы раз – у сярэдзіне 90-х, калі на самым пачатку кампаніі вулічнай барацьбы за незалежнасьць супраць спробы правячага рэжыму аб’яднацца ў адну дзяржаву з РФ, з краіны ўцёк бясспрэчны тады лідар нацыянальных сіл. Другі раз – у 2020 годзе, калі падчас масавых пратэстаў ў эміграцыю па прапанове ўладаў з’ехала Святлана Ціханоўская, за прызнанне перамогі якой на “выбарах” на вуліцы тады выходзілі многія тысячы дэманстрантаў.
Але зараз сталася так, што і з супрацьлеглага боку адбылася аналагічная гісторыя – падчас абвастрэння адносін з ваюючай Украінай, перад пагрозай магчымага ўдару ўкраінскіх дронаў па расійскім рэтранслятарам на поўднёвай мяжы Беларусі, краіну у невядомым доўгі час накірунку пакінуў яе галоўны ўладны і вайсковы кіраўнік. Цікава, як да гэтай “трэніроўкі” ставяцца яго падначаленыя?