Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

РЭЗАЛЮЦЫЯМіжпартыйны форум 8+1006 снежня 2023 г., Брусель, Еўрапейскі парламент Беларуская хрысціянс…

*

РЭЗАЛЮЦЫЯ
Міжпартыйны форум 8+100

6 снежня 2023 г., Брусель, Еўрапейскі парламент
 
Беларуская хрысціянская дэмакратыя,
Беларуская партыя зялёных,
Партыя БНФ,
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада),
Рух «За Свабоду»
Партыя Народная Грамада,
Партыя “Разам”,
Аб’яднаная грамадзянская партыя
 
Рэзалюцыя Міжпартыйнага форуму беларускіх дэмакратычных партый і арганізацый аб Еўрапейскім выбары дэмакратычнай Беларусі і асуджэньні дзеяньняў аўтакратычнай Беларусі па ліквідацыі палітычных партый, якія застаюцца легітымнымі палітычнымі актарамі і партнёрамі Еўрапейскага Саюзу; стварэнні платформы для камунікацыі паміж беларускімі і еўрапейскімі сястрынскімі партыямі.
 
Форум,
● улічваючы палітычны крызіс у Беларусі, які ўзнік пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 г., і непрызнанне легітымнасці дзеючай улады дэмакратычнымі краінамі свету,
● улічваючы працяг палітычных рэпрэсій з боку рэжыма Аляксандра Лукашэнкі і наяўнасьць у Беларусі не менш як 2000 палітвязняў,
● з улікам таго, што за першыя шэсць тыдняў расійскага ўварвання ва Украіну за антываенныя акцыі пратэсту ў Беларусі было змешчана за краты больш за 1500 чалавек і не менш за 1630 беларусаў арыштавана за выказванне антываеннай пазіцыі;
● улічваючы сітуацыю з адсутнасцю свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі з 1996 года, а таксама пачатак выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы 25 лютага 2024 года, на фоне працягвання палітычных рэпрэсій і стварэння атмасферы страху ў грамадстве,
● улічваючы сітуацыю з ліквідацыяй дэмакратычных палітычных партый у Беларусі ў 2023 годзе,
● прызнаючы еўрапейскі выбар дэмакратычнай Беларусі і дэмакратычны характар беларускіх палітычных арганізацый,
 
1. падтрымлівае еўрапейскія памкненні дэмакратычнай Беларусі і беларускіх дэмакратычных партый;
2. асуджае дзеяньні аўтакратычных беларускіх уладаў па ліквідацыі дэмакратычных палітычных партыяў, якія застаюцца легітымнымі палітычнымі акторамі і партнёрамі Еўрапейскага Саюза; прызнае аргкамітэты па стварэньні палітычных партыяў добрай асновай для аднаўленьня дэмакратычнага палітычнага ладу Беларусі,
3. пацвярджае жаданне беларускіх дэмакратычных партый інтэгравацца з сем’ямі сястрынскіх еўрапейскіх палітычных партый, а таксама з іншымі палітычнымі структурамі ЕС,
4. Зацвярджае Міжпартыйны форум беларускіх дэмакратычных партый як актыўную пляцоўку для камунікацыі дэмакратычных партый Беларусі з дэмакратычнымі партыямі краін ЕС.
5. падтрымлівае ідэю стварэньня фонду падтрымкі беларускіх палітвязняў,
6. лічыць запланаваныя так званыя выбары ў Беларусі без удзелу дэмакратычных палітычных партый імітацыяй і неадпаведнасцю дэмакратычным традыцыям і каштоўнасцям, а таму нелегітымнымі.
7. заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць палітычныя рэпрэсіі і барацьбу з іншадумствам,
8. заклікае беларускія ўлады аднавіць дзейнасьць зліквідаваных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў, няўрадавых арганізацый і СМІ ў Беларусі,
9. лічыць, што правесьці свабодныя і справядлівыя выбары ў Беларусі пад наглядам міжнародных назіральнікаў належыць інстытутам дэмакратычнай Беларусі.