беларускіх сацыял-дэмакратычных партый і арганізацый, удзельнікаў канферэнцыі да 120-годдзя сацыял-дэмакратыі ў Беларусі.
Вільня 9 снежня 2023 г
23 лістапада 2023 года незалежны медыярэсурс “Хартыя’97” апублікаваў навіну ад імя галоўнага рэдактара Наталлі Радзінай з патрабаваннем да беларускіх уладаў неадкладна арганізаваць сустрэчу Мікалая Статкевіча з ягонай жонкай Марынай Адамовіч на фоне атрыманай інфармацыі аб яго смерці ў турме.
Нам не хочацца верыць у гэтую інфармацыю, але яна можа быць праўдай.
Больш за 10 месяцаў пра палітыка няма ніякіх навін. Няма спатканняў з жонкай, да яго не дапускаюць адваката, няма ніякіх пацверджанняў таму, што ён жывы.
Пасля таго як Святлана Ціханоўская зрабіла заяву аб такой жа сітуацыі з яе мужам, Сяргея Ціханоўскага паказалі па афіцыйным дзяржаўным тэлебачанні.
Мікалая Статкевіча ніхто не паказвае. А Статкевіч – знакавая фігура для Беларусі. Гэта Нэльсан Мандэла Беларусі. Лаўрэат прэміі Вілі Бранта і прэміі Еўрапарламента “За свабоду думкі” імя Андрэя Сахарава. Старшыня партыі Народная Грамада. Ён правёў у беларускіх турмах у самых страшных умовах ужо больш за 10 гадоў і зараз знаходзіцца ва ўмовах адзіночнай камеры ў самай страшнай калоніі Беларусі.
Мы, прадстаўнікі сацыял-дэмакратычных партый і арганізацый Беларусі, удзельнікі Канферэнцыі, патрабуем ад адказных асоб у Беларусі неадкладна арганізаваць сустрэчу Мікалая Статкевіча з ягонай жонкай Марынай Адамовіч і абвергнуць ці пацвердзіць інфармацыю, якая тычыцца жыцця і здароўя палітыка Мікалая Статкевіча.
Патрабуем паказаць родным усіх палітвязняў, якія доўга знаходзяцца ў сітуацыі інкамунікада, і спыніць практыку гвалтоўнай ізаляцыі палітвязняў.
Заклікаем міжнародную супольнасць запатрабаваць ад адказных асоб у Беларусі арганізаваць сустрэчу Мікалая Статкевіча з жонкай.
Заклікаем распрацаваць і пачаць міжнародную кампанію па вызваленні беларускіх палітычных зняволеных на прыкладзе канкрэтнага чалавека – Мікалая Статкевіча.
Мы заклікаем міжнародныя праваабарончыя арганізацыі праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызваліць усіх, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам, і дамагацца спынення гвалту і катаванняў у адносінах да людзей, якія знаходзяцца ў турмах.