“Дзе Мікалай Статкевіч?”Менавіта гэта пытанне мы хочам падняць на нядзельнай акцыі беларусаў Варшавы…

“Дзе Мікалай Статкевіч?”
Менавіта гэта пытанне мы хочам падняць на нядзельнай акцыі беларусаў Варшавы

У нядзелю 17 снежня а 14:00 на плошчы Каперніка ў Варшаве адбудзецца сумесны мітынг, ініцыяваны партыяй “Народная Грамада” разам з грамадскім аб’яднаннем “Беларусы Варшавы”, партыяй БХД, рухам салідарнасці “Разам” і Беларускай Асацыяцыяй Палітвязняў “ДА ВОЛІ” .
Мы ўсе выступаем за падтрымку палітвязняў Беларусі!

Асаблівую ўвагу мы звяртаем на тое, што ўжо больш за 300 дзён невядомы стан лідара дэмакратычных сіл Беларусі Мікалая Статкевіча.

Патрабаванні:

Неадкладнае спатканне Мікалая Статкевіча з ягонай жонкай.

Вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі.

Далучайцеся да нас у выказванні патрабавання справядлівасці і свабоды для тых, хто пацярпеў за свае перакананні!

17 снежня
14.00
Помнік Каперніку

Жыве Беларусь!