Растаптанае дзяцінстваПаліна, тры гады несвабоды.Роўна тры гады таму адбылася падзея, якая перакуліл…

Растаптанае дзяцінства
Паліна, тры гады несвабоды.
Роўна тры гады таму адбылася падзея, якая перакуліла жыцьцё Славаміра і Стаха. Іх дзяцінства было растаптана бруднымі амапаўскімі берцамі, і канчаткова зьнішчана малатком «суддзі», якія забралі ў іх маці. У дзяцей і Паліны адабралі самае дарагое, што ў іх было – магчымасьць быць разам. Гэта боль, гэта шнары на ўсё жыцьцё.
Тое, што перажылі Славамір і Стах, і тое што перажываюць сотні беларускіх дзяцей, што сталі сіротамі пры жывых бацьках – трагедыя і злачынства. І гэта злачынства нельга дараваць ці забыць, нельга перакуліць так проста гэтую старонку! Зло павінна быць зьнішчана канчаткова, каб такое больш ніколі не паўтаралася.


Андрэй Шарэнда, муж палітзьняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк