У Вільні адкрылася плошча ў гонар літоўскага палітыка Сцяпанаса Кайрыса

Партыя Народная Грамада

10 траўня ў Вільні адбылося адкрыццё плошчы ў гонар Сцяпанаса Кайрыса — літоўскага палітыка, аднаго з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы, сацыял-дэмакрата і мужа беларускай пісьменніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).

На ўрачыстасць былі запрошаныя прадстаўнікі беларускага апазіцыйнага руху, у тым ліку і актывісты партыі «Народная Грамада». Гэтая падзея стала не толькі ўшанаваннем гістарычнай постаці, але і напамінам пра агульную гісторыю беларусаў і літоўцаў — гісторыю барацьбы за свабоду, дэмакратыю і сацыяльную справядлівасць.

Спікер Сейма Літоўскай Рэспублікі Юозас Олекас адзначыў, што Сцяпанас Кайрыс адным з першых адкрыта выступіў за незалежнасць Літвы і ўсё жыццё адстойваў правы людзей, дэмакратычныя каштоўнасці і свабоду. Побач з ім заўсёды была Цётка, якая таксама прысвяціла сябе змаганню за вольную Беларусь.

У гэтым годзе, дарэчы, спаўняецца 130 год літоўскаму сацыял-дэмакратычнаму руху. Адкрыццё плошчы стала адной са шматлікіх падзей юбілейнага году. Дзякуем сябрам за запрашэнне!