Пасля 2020 года рэжым зрабіў тэму Вялікай Айчыннай вайны асновай дзяржаўнай ідэалогіі. Пратэстоўцаў і апанентаў улады пачалі параўноўваць з «калабарантамі» і «фашыстамі», а любую нязгоду — абвяшчаць здрадай. Тэма вайны сёння пранізвае ўсё: школьныя праграмы, культуру, «патрыятычнае выхаванне», дзяржаўную палітыку. Нават дзяцей уцягваюць у парады і мілітарысцкія шоу.
Пры гэтым сама ўлада ўсё больш нагадвае тое, з чым нібыта змагаецца. Людзей кідаюць у турмы за іншадумства, катуюць, пазбаўляюць правоў і чалавечай годнасці. Рэжым падтрымлівае вайну супраць Украіны, распальвае варожасць да літоўцаў, латышоў і палякаў, навязвае ідэю «асаблівасці» рускіх і беларусаў, іх перавагі над іншымі народамі.
Сапраўдная памяць пра вайну — гэта памяць пра кошт дыктатуры, агрэсіі і культу сілы. І гісторыя ўжо не раз паказвала: любы рэжым, пабудаваны на страху, прапагандзе і нянавісці, рана ці позна падае. Так будзе і цяпер.