#dissidentby Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і за…

#dissidentby

Працягваем фіксаваць затрыманні. 23 і 24 студзеня па ўсёй краіне пачаліся вобшукі і затрыманні праз КДБ сваякоў палітвязняў.

Сведчанні некалькіх затрыманых, якія патрапілі ў ЦІП падчас рэйду:

На Акрэсціна было шмат людзей, якіх затрымалі за тое, што яны калісьці даслалі пасылку ў СІЗА, зрабілі грашовы пералік або даслалі ліст. Сярод затрыманых большасць – гэта жанчыны, ёсць сталыя, якім 60-70 гадоў. Па 4-5 чалавек адпраўлялі ў “стаканы” без абутку, так стаялі да раніцы на халоднай бетонай падлозе, ежы не давалі. Амаль увесь час у кайданках, знімалі толькі ў камеры і стакане. Вертухаі заўсёды мацюкаліся і абражалі. У камерах вельмі холадна і сыра. У аўтазаках амаль не было месца, пауль нас вазілі з РАУСа на ЦІП”.

На сёняшні момант вядома пра 201 чалавека. Людзей абвінавачваюць па арт. 361-1 і 361-4 КК РБ. Таксама некаторых адпраўляюць “на содні” па КаАП РБ.

Калі вам вядома нейкая інфармацыя пра затрыманні, а таксама дапамога, калі ласка, звяртайцеся да праваабаронцаў. Вы можаце напісаць нам па кантактах у апісанні каналу, а таксама на сайце stayrebel.fun.

Беражыце сябе і не пакідайце інфармацыйных слядоў і інтэрнеце.