Жонка аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч выйшла на волю пасля 1…

Жонка аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч выйшла на волю пасля 15 сутак арышту

Пра гэта ў Facebook напісаў актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Андрэй Шарэнда.

Жонку экс-кандыдата ў прэзідэнты Міколы Статкевіча затрымалі 23 студзеня падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ.

Па інфармацыі праваабаронцаў, 24 студзеня над ёй адбыўся суд паводле арт. 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Суд Заводскага раёна Мінска прызначыў ёй 15-сутачны арышт.