Беларусы далучаюцца да кампаніі ў падтрымку лідэра апазіцыі Мікалая Статкевіча Аб гэтым паведамляе C…

Беларусы далучаюцца да кампаніі ў падтрымку лідэра апазіцыі Мікалая Статкевіча

Аб гэтым паведамляе Charter97.org

Ужо роўна год няма вестак ад палітвязня Мікалая Статкевіча – апошні ліст ад палітыка прыйшоў 9 лютага 2023 года.

Чаму Лукашэнка так моцна баіцца Мікалая Статкевіча і як можна падтрымаць лідэра беларускай апазіцыі?

Спецыяльным каментарыем з «Баста!» падзяліўся паплечнік Статкевіча, намеснік старшыні партыі “Народная Грамада”, ветэран афганскай вайны Яўген Вільскі:

– Статкевіч – асабісты вораг Лукашэнкі. Ён прыклад нязломнай і прынцыповай мужнасці ў барацьбе з рэжымам. Нездарма ён адзін з нямногіх, хто асуджаны на асаблівы рэжым утрымання і быў адным з першых арыштаваных палітыкаў у 2020 годзе. Статкевіч пастаўлены ва ўмовы incommunicado.

Мы патрабуем рэакцыі ад дэмакратычных сілаў, паколькі ніякіх эфектыўных санкцыяў, накіраваных на абарону правоў чалавека, супраць рэжыму ў Беларусі не ўведзена. Неабходна выправіць сітуацыю. Мы запусцілі акцыю «Гандлю не!».

Кожны можа адправіць свой зварот у наш бот. Гэта можа быць відэаролік з падтрымкай і словамі салідарнасці Статкевічу ці тэкставае паведамленне, якое мы зможам размясціць на ўсіх даступных нам інфармацыйных рэсурсах.

Таксама заклікаем беларусаў выходзіць на акцыі салідарнасці і нагадваць пра беззаконне ў дачыненні да Мікалая Статкевіча і нашых палітвязняў.

Ад імені каманды Народная Грамада шчыра дзякуем галоўнай рэдактарцы і камандзе Charter97.org Наталлі Радзінай, за ініцыятывай і пры падтрымцы якіх, мы запусцілі міжнародную кампанію падтрымкі “Пакажыце Статкевіча!”.

Жыве Беларусь