Гэта значыць, што нелегітымныя ўлады не будуць уплываць на рашэнні аб тым, хто з праваабарончых арганізацый атрымае кансультатыўны статус пры ECOSOC. І гэта выглядае лагічна.
Рэжым, які фактычна знішчыў грамадзянскую супольнасць, рэпрэсаваў праваабаронцаў, зачыніў амаль усе НДА і працягвае ўтрымліваць людзей у турмах, не можа быць арбітрам у пытаннях правоў чалавека. Тыя, хто душыць незалежныя ініцыятывы ўнутры краіны, не павінны выступаць на міжнароднай арэне.
Гэтае рашэнне — сігнал: свет не забыў пра Беларусь. Старонка не перагорнута. А гэта значыць, што мы працягваем барацьбу, нягледзячы на ўсе спробы рэжыму ўвайсці ў кантакт з цывілізаваным светам. І хоць лукашысты ўпарта працягваюць рабіць выгляд, быццам у Беларусі ўсё добра, даверу да рэжыму няма.
Дзякуй усім нашым сябрам, якія няўтомна адпраўлялі лісты да дыпламатаў і прасілі не прымаць Беларусь у Камітэт па НДА.