У Барселоне завяршыў працу форум левых сіл “Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя”Маштаб уразіў — і ко…

У Барселоне завяршыў працу форум левых сіл “Глабальная прагрэсіўная мабілізацыя”
Маштаб уразіў — і колькасці ўдзельнікаў, і па ўзроўні прадстаўніцтва.

Тысячы людзей, сярод іх —прэзідэнты Бразіліі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, прэм’ер-міністр Іспаніі, іншыя дзеючыя і былыя кіраўнікі розных краін, лідары прафсаюзаў, партый і актывісты.

Занадта шмат краін сучаснага свету вяртаюцца да аўтарытарызму, аддаляючыся ад дэмакратыі. Гэтаму трэба супрацьстаяць разам. Менавіта таму найбуйнейшыя левыя арганізацыі — Сацыялістычны інтэрнацыянал, Партыя еўрапейскіх сацыялістаў, Прагрэсіўны альянс, еўрапейскія прафсаюзы і іншыя — зрабілі першы крок у гэтым кірунку, правёўшы гэты форум.

Гэта таксама ўрок для будучыні Беларусі з яе значнай доляй дзяржаўнага сектара, дзе існуе вялікі патэнцыял для сацыял-дэмакратыі.

Свабода, справядлівасць, салідарнасць — гэтыя прынцыпы жывуць і будуць жыць, пакуль існуюць няроўнасць, эксплуатацыя, дыскрымінацыя і расізм.