Адказы на пытанні (частка 4)Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларус…
23.03.2026Партыя Народная Грамада
Адказы на пытанні (частка 4)
Былыя сябры Народнай Грамады, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі, перадалі некалькі пытаньняў да мяне, якія найбольш цікавяць людзей. Адказваю на іх тут. Вось наступныя з іх:
– Цяпер заўважныя спробы перапісаць гісторыю. Тыя, хто не меў ніякага дачынення да пратэстаў ці зліваў іх, сталі называць сябе “лідэрамі рэвалюцыі”. Што вы думаеце з гэтай нагоды? Чым для вас з’яўляецца 2020 год?
Што тычыцца самазваных “лідараў рэвалюцыі”, праблема не ў самазванцах, а ў тым, што ў агульнанацыянальным масштабе лідараў пратэстаў не было ўвогуле. Канешне, былі рэгіянальныя лідары і кандыдаты пратэсту з той жа Народнай Грамады, актывісты “Еўрапейскай Беларусі”, з анархістаў, з футбольных фанатаў, з дваровых чатаў. былі людзі, якія бралі на сябе лідэрства ў канкрэтных сітуацыях, потым тыя з іх, якія не пакінулі краіну, патрапілі пад пераслед. Наш каардынатар па Пінску Мікалай Клімовіч загінуў у турме. Але пасля арышту некалькіх вядомых чалавек з кіраўніцтва БНК, агульнанацыянальнага кіравання пратэстамі не засталося. Было тэхнічнае кіраванне папулярных тэлеграм-каналаў – дзе збірацца, куды ісці. І людзі яму падпарадкоўваліся, бо былі зараджаны на пратэст. Але лідарства са стратэгіяй, мэтамі, патрабаваннямі, клопатам пра бяспеку ўдзельнікаў пратэстаў не было. Нават, чамусьці, людзям не была даведзена простая рэкамендацыя выходзіць на акцыі ў медыцынскіх масках, што б ратавала не толькі ад ковіда, але і ад рэпрэсій. Ніхто з іншых кандыдатаў і палітыкаў не быў зарыентаваны на пратэст. Там панавалі іншыя арыентацыі і мэты. Некалі адзін аналітык вельмі трапна заўважыў, што беларуская апазіцыя, за рэдкім выключэннем, змагаецца не за ўладу, а за месца ў чарзе за ўладай. З наіўным спадзяваннем, што калі рэжым нейкім цудоўным чынам знікне, то ўладу атрымаюць тыя, хто стаіць першым ў той чарзе. А, каб атрымаць гэта месца, найбольш прыдатны спосаб – паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх “выбарах”, набыць вядомасць (яны называюць гэта – “раскруціцца”), нейкі рэйтынг, але ні ў якім выпадку не сесці ў турму. А потым, заняўшы пачэснае месца ў чарзе, сустракацца з замежнымі палітыкамі, атрымоўваць падтрымку і чакаць, пакуль рэжым неяк сам знікне і іх паклічуць на ўладу. Я называю такіх палітыкаў ждунамі. Ўзор для іх – адна кандыдатка на “выбарах” 2015 года, дзе яна грала ролю апазіцыі. Пасля “выбараў” фактычна прызнала сваю паразу, на Плошчу не звала і не пярэчыла перамовам з рэжымам. Вось толькі партыю сваю не здагадалася стварыць. І прымалі яе па ўсёй Еўропе.
А з Берліна нават хацелі яе зрабіць лідарам усёй апазіцыі.
Такія ждуны былі і ў 2020 годзе. Даходзіла да таго, што ідзе кандыдат на “выбары” і хавае сваё стаўленне нават да незалежнасці, да праблем беларускай мовы, да будучых саюзаў Беларусі. Мабыць, каб не звязваць сабе рукі ў будучым гандлі імі, а пры гэтым яшчэ і хлусіць, што казаць пра гэта, згодна з выбарчым заканадаўствам, забаронена.
Дзіўна, што нягледзячы на гэта, ён быў горача падтрыманы нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыяй. Хаця, што тут дзіўнага – прычына звычайная і банальная, як і ў электарата Мадуры. Яшчэ, на пытанне пра яго рэакцыю на магчымыя фальсіфікацыі ён адказваў, што ўпэўнены ў тым, што Ярмошына правільна палічыць усе галасы. Нібыта іронія, а які працэнт беларусаў гэта зразумеў у якасці іроніі? Думаю, што меньшасць. Стратэгія зразумелая – быць такім белым і пухнатым на тле страшных радыкалаў-нацыяналістаў. А далей па спісу: раскруціцца і г. д. Адно не ўлічыў, што сітуацыя іншая, ўлада адчувае сябе на бочцы з порахам, баіцца. І ад страху, ледзь што, хапаецца за дубіну. А такіх “хітрых” там бачаць наскрозь, бо самі такія ж, і ў тыле не пакідаюць. У выніку, кандыдат апынуўся ў зняволенні, бо”раскруціцца” ў Беларусі зараз дазволена толькі балерынам.
Таму, нават такі, звышасцярожны стыль не праходзіць. Але яго прыклад дзейнічаў, прынамсі, на членаў каманды таго кандыдата. У мяне ў Жодзінскім СІЗА некаторы кароткі час у камеры быў тэлевізар. Я штовечар глядзеў на расійскім РТР перадачу, у якой часта былі матэрыялы пра пратэсты ў Беларусі.