Яшчэ нядаўна дзяржаўныя прапагандысцкія каналы ў Беларусі распавядалі пра «цёмную і халодную Еўропу»…
Падчас чарговай нарады дыктатар Лукашэнка запатрабаваў увесці рэжым жорсткай эканоміі электраэнергіі і раскрытыкаваў чыноўнікаў за тое, што вулічнае асвятленне працуе занадта доўга. Ён даручыў пераналадзіць сістэмы, каб ліхтары ўключаліся пазней і выключаліся раней, заявіўшы, што краіна губляе значныя сродкі. Гучалі і традыцыйныя пагрозы ў адрас адказных асобаў.
Нядаўна ўжо таксама беларускія нелегітымныя ўлады казалі пра неабходнасць эканоміць ацяпленне і пра тое, што тэмпература ў жылых дамах мусіць зменшыцца. Мінэнерга пацвердзіла выкананне гэтага распараджэння і заклікала жыхароў паставіцца да сітуацыі «з разуменнем».
Усё гэта выглядае ўжо не як часовая мера, а як прыкмета сур’ёзнага дэфіцыту рэсурсаў. Калі дзяржава пачынае эканоміць на такіх рэчах, як вулічнае святло і цяпло ў кватэрах, гэта сведчыць пра тое, наколькі абмежаванымі сталі фінансавыя магчымасці сістэмы. І замест адкрытай размовы пра прычыны крызісу грамадству зноў прапануюць толькі зацягнуць паясы.