Панядзелак (і дзень нараджэння выконваючага абавязкі старшыні нашай партыі) пачаўся з візіту ў Сейм Літоўскай Рэспублікі. Адбылася плённая размова з Спікерам Сейма Юозасам Олекасам. Удалося абмеркаваць не толькі палітычную сітуацыю ў Літве і Беларусі, але і некаторыя праблемы беларускай дыяспары ў Літве.
Завяршыўся дзень адпраўкай чарговай машыны для патрэб УСУ ад віленскай арганізацыі Партыі «Народная Грамада», якую яшчэ і загрузілі неабходнай гуманітарнай дапамогай ад беларускай дыяспары Літвы. За час вайны гэта ўжо шостая машына ад нашай партыі — і гэта не лічачы таго, што робяць валанцёры партыі ў самой Украіне. Дарэчы, яшчэ адзін аўтобус на падыходзе.