Мінулы тыдзень для Партыі «Народная Грамада» выдаўся вельмі плённым і насычаным. Нават не знаходзілі…

Адна са значных падзей — сустрэча з Паўлам Севярынцам, які прайшоў праз турмы за вернасць сваім перакананням. Мы абмяркоўвалі беларускую палітычную павестку, прадстаўленне апазіцыі на міжнародным узроўні, наступныя крокі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Мы паўдзельнічалі ў міжпартыйнай сустрэчы ў фармаце БНК. Гаварылі пра будучыню Беларусі, сітуацыю ў Беларусі і Еўропе, пра тое, што можна зрабіць сёння для хутчэйшага аднаўлення дэмакратыі і свабоды ў краіне.
А яшчэ ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863–1864 гадоў, якія змагаліся супраць Расіі. Цырымонія ў Вільні паказала, што беларусы не памяркоўныя. Больш за паўтара стагоддзя мы змагаемся супраць расійскай акупацыі. І нашая барацьба за незалежнасць, годнасць і права самастойна вызначаць свой лёс не скончылася.
Кожны наш крок — гэта салідарнасць з народам, памяць пра герояў і праца дзеля вольнай і справядлівай Беларусі.