Актывісты Партыі «Народная Грамада» разам з прэзідэнтамі Літвы, Польшчы і Украіны прынялі ўдзел у цы…

На могілках Расу перапахаваныя кіраўнікі паўстання 1863–1864 гадоў Зыгмунт Серакоўскі і Кастусь Каліноўскі, а таксама яшчэ 18 удзельнікаў паўстання, чые парэшткі былі знойдзеныя ў 2017 годзе на гары Гедымінаса. Яны змагаліся супраць Расійскай імперыі за свабоду, годнасць і права самім вырашаць свой лёс. Менавіта таму гэтае месца мае асаблівае значэнне для беларусаў. І сёння над могілкамі луналі бела-чырвона-белыя сцягі.
Але гэтае месца — не толькі пра мінулае, але і пра сёння. Прайшло больш за паўтара стагоддзя, але Беларусь усё яшчэ не здолела вырвацца з імперскіх лап Расіі. Дыктатар Лукашэнка фактычна аддаў краіну крамлёўскаму забойцы Пуціну, а тых беларусаў, хто не пагадзіўся з гэтым, пазбавіў свабоды, жыцця або выгнаў з радзімы.
Гісторыя не скончылася. Барацьба за незалежную Беларусь працягваецца.