У 1990 годзе Літва першай з рэспублік СССР абвясціла пра сваю незалежнасць. Гэты крок стаў адкрытым …

У 1990 годзе Літва першай з рэспублік СССР абвясціла пра сваю незалежнасць. Гэты крок стаў адкрытым выклікам Маскве. Крэмль распачаў эканамічны ціск і блакаду, спрабаваў запалохаць Літву і адмовіцца ад выбранага шляху. Але літоўцы не адступілі.

У студзені 1991 года Масква перайшла да сілы: у Вільнюс увайшлі войскі, пачаліся захопы стратэгічных аб’ектаў. У ноч на 13 студзеня 1991 году тысячы людзей выйшлі абараняць тэлевежу і тэлецэнтр у Вільнюсе. Яны ўсталі жывым бар’ерам супраць танкаў і зброі. 14 герояў загінулі, сотні — параненыя…

Гэтыя падзеі балюча адгукаюцца ў сэрцах беларусаў. Пратэсты, гвалт, рэпрэсіі, падтрымка рэжыма з боку Расіі — усё гэта мы адчулі на ўласнай скуры. Таму сёння актывісты партыі «Народная Грамада» далучыліся да мерапрыемстваў на праспекце Гедыміна і каля Вільнюскай тэлевежы.

Мы спадзяёмся, што рэжым Лукашэнкі рухне так жа, як і савецкі рэжым. А Беларусь нарэшце стане на шлях свабоды, дэмакратыі і павагі да чалавека. Гісторыя паказвае: дыктатура не вечная.