З Раством Хрыстовым усіх, хто святкуе сёння
Раство — гэта дзень, калі ў сэрцы асабліва моцна нараджаецца вера: вера ў святло, у перамогу дабра над злом. Гэта напамін пра тое, што нават у самыя цёмныя часы святло здольнае прабіцца і змяніць ход гісторыі.
Хочацца, каб у гэтым годзе дабро нарэшце перамагло не толькі ў словах і малітвах, але і ў рэальным жыцці. Каб у Беларусь вярнуліся справядлівасць, чалавечая годнасць і свабода. Каб страх і гвалт саступілі месца міласэрнасці і павазе да чалавека.
У гэты святочны дзень мы асабліва думаем пра тых, каго чакаем на волі, — пра нашых герояў, палітвязняў. Хочацца верыць, што менавіта ў гэтым годзе яны нарэшце выйдуць з турэмных сцен, вернуцца да сваіх сем’яў і да жыцця без кайданоў.
Няхай Раство прынясе мір у сэрцы, сілу трымацца і надзею, якая не згасае! Няхай дабро пераможа!