Сёння актывісты Народнай Грамады на Плошчах у падтрымку Украіны
Пост Helen Minskaya
Мне пашчасціла быць у складзе лепшай каманды! Камандзе Мікалая Статкевіча. Камандзе “Народнай Грамады”
24 лютага 2022 года маё ўкраінскае неба разарвалі гукі выбухаў. Неба рэзалі сотні летакоў і верталётаў. Тысячы шэрых слядоў,нібы шнары ад ракет, якія ляцелі нас забіваць. Сірэны рвалі паветра. Пачалася новая фаза вайны, дзе мы – мірныя, апынуліся галоўнай мішэнню ворага. Імперцам не патрэбна зямля, ім патрэбна знішчыць нацыю. Забраць жыццё ўсіх тых, хто сэрцам адданы роднай Зямлі. Знішчыць кожнага, хто не схіліў галаву перад акупантам.
Першыя званкі былі ад маіх паплечнікаў. Страх і разгубленасць у пытаннях. На сцверджанне, пра ўжо вядомыя 72 гадзіны, я папрасіла размясціць заяву Прэзыдыюма аб абсалютнай падтрымцы. Тое, што камусці можа падацца незначным, для мяне было жыццёва неабходным! Вераніка Мішчанка спытала ў мяне, ці выстаім? Я прасіла маліцца за нас і надаць неадкладна дапамогу.
Мы ідзём у баі, мы будзем чыніць супраціў столькі, колькі нам адведзена лёсам. Удзячна табе, родная! Ты ведаеш, што мы рабілі ў гэты час. Я не забуду.
Я ведала,што мы выстаім не толькі 72 гадзіны. Мая вайна трывала 8 год і я ведала,хто мяне абараняе! У гэты дзень нейкая істота напісала мне ў прыват, што ідзе па маю душу. Дарэчы, трэці год ідзе. Мо здох, дай Божа! Адказала: “Моя армія мене береже!” і задвухсоціла паскуду ў Telegram.
Праз некалькі дзён на перадавую ехалі мае сябры, тыя хто прайшоў не адну Плошчу. Моцныя, заматываваныя ехалі ў дапамогу тым,хто з зброяй у руках біўся за нашае жыццё! Я гэтага не забуду і я малюся за ВАС!
Пасля шматлікіх спробаў патрапіць у склад ўзброеных сілаў, я прыняла “кампраміс” і стала валанцёрам УСУ. За мной падцягнулася мая каманда ў замежжы! Адказнасць за нашых ваяроў і па сёння не дае нам, нават прыпусыіць думку, скласці рукі і сядзець моўчкі. Адны ў баях, мы ў тылу.
Сёння я бачу сваіх сяброў на шматлікіх акцыях і гэта галоўны маркер Перамогі для мяне. Сёння з Сцягамі на Плошчах, заўтра яны зноўку падзеляць дзень на перамовы, лісты, сбор сродкаў для УСУ і,канешне, барацьбу. На ўсіх узроўнях. Па ўсім свеце. Не стомленыя, не Зламныя.
Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш, Андрэй Хрэнкоў, Лёша Кірэеў…тысячы беларусаў…
Мы павернемся да вас! Абяцаем! Мы не стомленыя і ніхто не здатны нас спыніць. Мы давелі ўсяму свету, а галоўнае, самі сабе – мы ўмеем ваяваць, падносіць патроны і вызваляць!
Я дзякую, Вам, маёй камандзе за сілу, вытрымку і шчырасць! Я ведаю, што вы лепшыя! І я веру, што мы абавязкова Пераможам і разам павернемся ў поўным складзе на Плошчу Каліноўскага!
Божа дай нам сілаў! І не забірай лепшых. У нас папераду шмат справаў. Україно, понад усе! Беларусь перад усім!
Слава Україні
Жыве Беларусь
З архіау каманды Народнай Грамады 2022 году
Хелен Минская обращается к беларусам.
Максимальный репост
https://youtu.be/nlNrUWk4lXM