Знайшоўся Сяргей ЕрамееўСяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, знойдзены ў…

Знайшоўся Сяргей Ерамееў

Сяргей Ерамееў, якога вінавацяць у выбухах на чыгунцы ў Бураціі, знойдзены ў СІЗА «Лефортава» у Маскве.

Ягонае месцазнаходжанне спрабавалі вызначыць беларускія праваабаронцы. Ім дапамаглі ў гэтым расейскія калегі. Бліжэйшым часам да Сяргея Ерамеева паспрабуе патрапіць адвакат.

Сяргея Ерамеева арыштавалі летась у снежні. Яму закідваюць у віну арганізацыю падрываў двух грузавых чыгуначных саставаў у тунэлі БАМ у лістападзе 2023 года. У выніку чаго магістраль была цалкам паралізаваная. Пасля арышту Сяергея Ерамеева этапапавалі ў СІЗА ва Улан-Удэ. Пазней месяц ягонае месцазнаходжанне было невядомае.

Калі ласка, падтрымайце беларуса Сяргея Ерамеева лістом альбо бандэроллю.

Адрас:
111020, Масква, вул. Лефортаўскі вал, д.5, корп. 2, СІЗА-2