Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастай…

Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастайныя партыі – будуць лібералы, будуць кансерватары, сацыял-дэмакраты, будуць цэнтрысты ў дэмакратыі і г.д.  Гэта для мяне азначае, што палітычныя партыі павінны працаваць разам, яднаючыся, таму што агульны вораг, то бок рэжым Лукашэнкі і крамлёўская рука ў Беларусі, проста не пакідаюць іншага шляху, як толькі ісці па шляху аб’яднання і барацьбы з рэжымам.


Зазначыў літоўскі палітык, еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус, падчас Форуму Статкевіча, які прайшоў у Сейме Літвы 21 лістапада пры яго арганізацыі супольна з беларускімі партыямі “Народная грамада”, “Беларуская хрысціянская дэмаккратыя” і “Краіна для жыцця”.

Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/palityka/u-sejme-litvy-prajsou-forum-statkevica/