У Вільні адкрылася выстава беларускай мастачкі і сябра партыі «Народная Грамада» Аліны Чорнай пад на…

У Вільні адкрылася выстава беларускай мастачкі і сябра партыі «Народная Грамада» Аліны Чорнай пад назвай «Перамолатыя міграцыяй».

Экспазіцыя распавядае пра боль і перамены, якія перажываюць людзі, вымушаныя пакінуць сваю краіну. Гэта гісторыя пра тых, каго міграцыя не проста перамясціла праз мяжу, а змяніла знутры — прымусіла наноў будаваць сябе, свае пачуцці і ідэнтычнасць.

Карціны Аліны — гэта спроба асэнсаваць унутраныя шрамы, пакінутыя выгнаннем, і адначасова — сведчанне моцы чалавека, які здольны нарадзіцца наноў нават пасля стратаў і выпрабаванняў.

Выстава працуе ў прасторы KROPKA (Savičiaus g. 6). Запрашаем наведаць!