Поспех партыі «Народная Грамада»!
У Вільні сацыял-дэмакраты падрыхтавалі рэзалюцыю аб інтэграцыі і падтрымцы імігрантаў, у якой прапануецца:
– пашыраць магчымасці для вывучэння літоўскай мовы,
– заахвочваць удзел у жыцці горада,
– ствараць умовы для поўнай інтэграцыі ў грамадства.
У дакуменце таксама прадугледжана фінансавая падтрымка і дапамога недзяржаўным арганізацыям, якія займаюцца інтэграцыйнымі праектамі.
Рэзалюцыю разгледзяць на пасяджэнні муніцыпалітэта ўжо ў бліжэйшую сераду.
Мы нагадваем, што партыя «Народная Грамада» неаднаразова абмяркоўвала гэтыя пытанні з Віленскай гарадской арганізацыяй сацыял-дэмакратаў — пра працу, бяспеку беларусаў у Літве, моўныя курсы і інтэграцыю.
На мінулым тыдні падчас сустрэчы мы пацвердзілі гатоўнасць рэалізоўваць усе дамоўленасці і працягваць падтрымку беларусаў, якія будуюць сваё жыццё ў дэмакратычнай Літве.
Чакаем добрых навін і рэальных змен!
Вильнюсские соцдемы предлагают принять резолюцию об интеграции иммигрантов