Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага, выконваючага абавязкі старшыні партыі «Народна…

Кватэру завочна асуджанага палітыка Яўгена Вільскага, выконваючага абавязкі старшыні партыі «Народная Грамада», выставілі на аўкцыён.

Летась суд прысудзіў яму 12 гадоў калоніі і штраф у памеры 480 тысяч рублёў. Цяпер у спісах аўкцыёна з’явілася ягоная трохпакаёвая кватэра ў дзесяціпавярховым доме ў Наваполацку. Паводле інфармацыі, у жыллі зарэгістраваныя тры чалавекі. Стартовая цана складае 141 710 рублёў.

Гэта чарговы прыклад таго, як рэжым імкнецца не толькі пазбавіць палітычных апанентаў свабоды, але і адабраць у іх апошняе, што звязвала з Беларуссю, — дом і маёмасць.