Інтэграцыя праз вывучэнне мовыНамеснік старшыні Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абаро…
25.09.2025Партыя Народная Грамада

Інтэграцыя праз вывучэнне мовы
Намеснік старшыні Камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас прапанаваў: пасля 5 гадоў пражывання ў Літве замежнікі павінны будуць пацвердзіць веданне літоўскай мовы, калі захочуць працягнуць від на жыхарства. Адпаведныя папраўкі ўжо прадстаўленыя ў Сейме.
Партыя «Народная Грамада» лічыць, што пытанне інтэграцыі беларусаў у Літве надзвычай важнае. Менавіта таму падчас сустрэч з літоўскімі палітыкамі мы ўзнімаем тэму магчымасцяў вывучэння літоўскай мовы. Напрыклад, 19 верасня на сустрэчы з Віленскай гарадской арганізацыяй сацыял-дэмакратаў мы абмяркоўвалі не толькі сітуацыю з Мікалаем Статкевічам, але і працу, бяспеку беларусаў у Літве, а таксама арганізацыю моўных курсаў.
Мы перакананыя, што інтэграцыя — гэта ключ да павагі літоўцаў і да стварэння добрасуседскіх адносінаў. Сярод актывістаў партыі ўжо ёсць людзі, якія здалі дзяржаўны экзамен па літоўскай мове на ўзровень В2 (вышэй за сярэдні).
Ганарымся сябрамі і працягваем працу!
: DELFI