Дзяржава, якая цэніць маладых спецыялістаўТак, прынамсі, кажуць чыноўнікі і прапагандысты. Але рэаль…
Так, прынамсі, кажуць чыноўнікі і прапагандысты. Але рэальнасць сведчыць зусім пра іншае.
Маладая доктарка прыехала ў Жыткавіцкі раён, каб адпрацаваць размеркаванне. Абяцалі жыллё — а далі сарай (і не той, што перакладаецца з турэцкай як палац). Сапраўдны сарай. Без мэблі, вады, газы, бойлера. Ключы перадалі, паказалі «кватэру» — і на гэтым усё. Ложак і крэсла дзяўчыне далі калегі з амбулаторыі. Сваякі дзяўчыны звярнуліся ў райвыканкам, дзе атрымалі адказ, што такое месца пражывання выдзеліў сельсавет. Пераразмяркоўваць маладую доктарку, дарэчы, адмовіліся, хаця ў яе ёсць муж, які пражывае ў Калінкавічах.
Вось так дзяржава «падтрымлівае» маладых дактароў. Пасля гэтага яна шчыра дзівіцца, чаму ў Беларусі не хапае медыкаў, чаму ўрачоў цяжка ўтрымаць у рэгіёнах, чаму моладзь з’язджае.
Бо там, дзе ўлада бачыць у чалавеку толькі працоўную адзінку, ніколі не будзе ні годнасці, ні прафесіяналаў, ні будучыні. Там, дзе грошы ідуць на прапаганду, сілавікоў і ўзбагачэнне адной сям’і ва ўладзе, не можа быць росквіту.
Беларусь заслугоўвае сістэмы, дзе ўрач жыве не ў халоднай хаце без мэблі, а атрымлівае высокія заробкі і павагу.