Сёння партыя “Народная Грамада” прыняла ўдзел у акцыі салідарнасці з Мікалаем Статкевічам.Нягледзячы…

Сёння партыя “Народная Грамада” прыняла ўдзел у акцыі салідарнасці з Мікалаем Статкевічам.

Нягледзячы на кепскае восеньскае надвор’е, над плошчай Вінцаса Кудзіркі лунала шмат сцягоў партыі. Актывісты нагадалі, што Мікалай Статкевіч быў вызвалены 11 верасня 2025 года, але адмовіўся выязджаць за мяжу і вярнуўся ў Беларусь. Зараз, імаверна, ён знаходзіцца за кратамі.

Таксама згадалі і тое, што Мікалай Статкевіч намінаваны на Нобелеўскую прэмію Міру ў гэтым годзе.

Дзякуем руху былых палітвязняў RE:BElarus і ўсім неабыякавым, хто далучыўся да акцыі!