Партыя “Народная Грамада” далучылася да святкавання 5-годдзя арганізацыі “Дапамога”Партыя “Народная …

Партыя “Народная Грамада” далучылася да святкавання 5-годдзя арганізацыі “Дапамога”

Партыя “Народная Грамада” прыняла ўдзел у святкаванні пяцігадовага юбілею арганізацыі “Дапамога”, якая за гэты час стала надзейным прытулкам для беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму праз рэпрэсіі.

За пяць гадоў дзейнасці “Дапамога” падтрымала тысячы тых, хто трапіў пад ціск рэжыму: дапамагала з жыллём і працай, аказвала псіхалагічную і юрыдычную падтрымку, давала магчымасць аднавіць здароўе і інтэгравацца ў літоўскае грамадства, а самае галоўнае — аб’яднада пацярпелых ад рэжыму беларусаў, якія мараць жыць у свабоднай Беларусі.

Партыя “Народная Грамада” выказвае шчырую ўдзячнасць усім, хто стаіць ля вытокаў “Дапамогі”, хто падтрымлівае яе дзейнасць і далучаецца да яе. Гэта не проста арганізацыя — гэта сапраўдная супольнасць салідарнасці, якая паказвае, што беларусы не застаюцца сам-насам са сваёй бядой.

Праца “Дапамогі” — гэта ўнёсак у падтрымку беларусаў у выгнанні і ў будучыню вольнай і незалежнай Беларусі.