Юозас Олекас быў абраны спікерам Сейма Літвы!Партыя «Народная Грамада» шчыра віншуе Юозаса Олекаса з…

Партыя Народная Грамада

Юозас Олекас быў абраны спікерам Сейма Літвы!

Партыя «Народная Грамада» шчыра віншуе Юозаса Олекаса з пачаткам працы ў якасці спікера літоўскага Сейма.

Юозас Олекас — гэта чалавек, які ўжо шмат гадоў паслядоўна і шчыра падтрымлівае беларусаў, што супрацьстаяць рэжыму Лукашэнкі. Ягоная салідарнасць і дапамога — гэта знак сапраўднага сяброўства і чалавечнасці, якія мы асабліва цэнім у гэты складаны час.

Мы ўпэўненыя, што на новай пасадзе Юозас Олекас працягне адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека, а таксама будзе і далей побач з беларусамі ў нашай агульнай барацьбе за свабоду.

Жадаем сілы, мудрасці і поспехаў у працы!