34 гады таму, 19 верасня 1991 года, “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнай сімволікай Бе…

34 гады таму, 19 верасня 1991 года, “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг сталі дзяржаўнай сімволікай Беларусі.

Гэта гістарычныя сімвалы нашай годнасці, свабоды і адраджэння. Яны аб’ядналі людзей у перакананні, што беларусы маюць права на ўласную дзяржаву, уласную гісторыю, мову, культуру і будучыню без чужых панаванняў.

Сёння рэжым спрабуе забараніць гэтыя сімвалы, пераследуе і карае за іх выкарыстанне. Але бела-чырвона-белы сцяг і “Пагоня” жывуць у сэрцах мільёнаў беларусаў. І яны абавязкова вернуцца на законнае месца — сімваламі вольнай Беларусі.

Мы верым: у краіне без дыктатуры і без прарасійскага ўплыву нашыя сапраўдныя сімвалы будуць зноў з гонарам лунаць над дзяржаўнымі будынкамі.

Жыве Беларусь!