Успаміны былой палітзняволенай Галіны Дзербыш пра Мікалая Статкевіча
«Было бачна, што ў чалавека нездаровая ацёчнасць, што ён хворы. Ён увесь час сядзеў, лічыў пульс і прыкрываў грудзі майкай. Можа, яму было халодна, а можа, баяўся прастудзіцца».
«Казаў, што яго паважаюць у калоніі. Распавядаў, што іншыя зняволеныя прасілі яго чытаць ім лекцыі».
«Я перажывала, што два дні падчас этапу не магла прычасацца — у мяне забралі грабянец. Спыталася, ці не тырчаць валасы? А ён з усмешкай адказаў: “Прыгажосць нічым не сапсуеш”».
«Менавіта Мікалай першы здагадаўся, што нас вязуць да мяжы — па назвах населеных пунктаў, якія мы праязджалі. Ён адразу сказаў: “Я не паеду з Беларусі”. Я казала: “Так яны ж вас замучаюць”. А ён: “Ну і што? Я не паеду! Чаму я павінен пакідаць Беларусь? Я буду змагацца! Нічога не зменіцца, калі я з’еду. На якой падставе я павінен ехаць туды? Я яшчэ паваюю!”».
«Калі аўтобусы з вызваленымі апынуліся на нейтральнай паласе і супрацоўнікі КДБ выйшлі, дзверы хутка зачыніліся. Тут Мікола выбег: “Адчыні дзверы!”. Кіроўца не хацеў адчыняць. Тады ён стаў грукаць: “Зараз выб’ю шкло!”. І толькі пасля гэтага дзверы адчыніліся. Мікалай выйшаў. І мы больш яго не бачылі. Толькі ён зрабіў крок — і адразу па газах, і нас павезлі далей».
«Я дагэтуль ня ведаю, што я рабіла, каб захапіць уладу». Гутарка з «тэрарысткай» са «справы Аўтуховіча», якой прысудзілі 20 гадоў
Галіну Дзербыш абвінавацілі ў «спробе захапіць уладу» ў Беларусі і асудзілі на 20 гадоў калёніі. Яна расказала Свабодзе, як пагаварыла ў аўтобусе зь Міколам Статкевічам, як трапіла ў справу «аб захопе ўлады» ў краіне і як рыхтавалася памерці ў турме.
Галіна…