Успаміны былога палітзняволенага Дзмітрыя Кучука пра Мікалая Статкевіча«Пасля душа мяне вяртаюць у к…

Успаміны былога палітзняволенага Дзмітрыя Кучука пра Мікалая Статкевіча

«Пасля душа мяне вяртаюць у камеру СІЗА КДБ. Адчыняюцца дзверы — і бачу там Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Мацкевіча, Аляксандра Ярашука… Я проста ў шоку. Нас сабралася трынаццаць чалавек. Усе разумелі: апазіцыя сустрэлася ў засьценках КДБ. Гэта было сапраўды гістарычнае здарэнне.

Прынеслі суп на вячэру, мы размаўлялі, дзяліліся думкамі, нават жартавалі. Ніхто не разумеў, што будзе далей. Хтосьці казаў пра планы, хтосьці спадзяваўся, што нас пакінуць у Беларусі. Але Мікалай адразу сказаў: “Нас адправяць у Вільнюс”.

Раніцай загучаў гімн, але ніхто не ўстаў. Статкевіч проста заставаўся ляжаць. Потым нам прынеслі дакументы, што мы нібыта не маем прэтэнзій да СІЗА КДБ. І тады мы зразумелі: нас выпускаюць.

Калі мы апынуліся на нейтральнай тэрыторыі, Мікалай пачаў пытацца, куды нас вязуць. І зноў паўтарыў: “Я застануся ў Беларусі. Спыніце аўтобус!”. Кіроўца адказаў: “Не магу”. Тады Статкевіч пачаў грукаць у дзверы, шукаў аварыйны выхад. Здаецца, яму дапамагаў Максім Вінярскі. У нейкі момант дзверы адчыніліся.

Мікалай выскачыў. За ім — Вінярскі. Аўтобусы спыніліся. Мікалай пайшоў у бок Беларусі. Мы бачылі, як ён гаварыў нешта з тымі, хто там стаяў. Праз некаторы час Вінярскі вярнуўся».

«Надо мозговой штурм, может, повезут к Лукашенко». Поговорили с политиком, которого отпустили после визита в Минск представителя…

«Сходил в душ, и меня отводят в камеру. Захожу, а там Николай Статкевич, Мацкевич, Ярошук. Я просто в шоке. Их раньше привезли. Начинаем понимать: оппозиция встретилась в застенках КГБ — историческое событие».