Незалежнасці Беларусі — 34 гады25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў гістарычнае рашэнне — надаў…
25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет прыняў гістарычнае рашэнне — надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. За гэта прагаласавалі 253 дэпутаты, і ад гэтага моманту Беларусь афіцыйна зрабіла крок да ўласнай незалежнай дзяржаўнасці.
Гэта быў час, калі мільёны беларусаў марылі пра краіну, у якой мы самі вырашаем свой лёс. Час, калі слова «свабода» перастала быць толькі мараю і стала рэальным палітычным выбарам.
34 гады прайшло з таго дня. Мы ўсё яшчэ шукаем шлях да сапраўднай незалежнасці — незалежнасці ад дыктатуры, ад чужой волі, ад страху. Але галоўнае — гэта тое, што дух 1991 года жыве ў сэрцах беларусаў. Гэта бачна па тым, як беларусы цікавяцца роднай мовай і культурай, як падарожнічаюць па гарадах і вёсках, як адстойваюць назву краіны — Беларусь — у гутарках.
Сёння мы ўзгадваем, што незалежнасць — гэта не толькі гістарычны факт, але і штодзённая барацьба. І беларусы змагаюцца і не спыняюцца, нягледзячы на перашкоды.
Жыве Беларусь!