23 жніўня 1989 года каля двух мільёнаў чалавек выйшлі на вуліцы, каб узяцца за рукі і стварыць жывы …

23 жніўня 1989 года каля двух мільёнаў чалавек выйшлі на вуліцы, каб узяцца за рукі і стварыць жывы ланцуг працягласцю 670 кіламетраў — ад Вільні да Рыгі і Таліна. Гэта была мірная і магутная акцыя, якая паказала ўсяму свету: краіны Балтыі хочуць незалежнасці і гатовыя разам змагацца за яе.

Балтыйскі шлях стаў адным з наймагутнейшых сімвалаў ХХ стагоддзя, калі мірная салідарнасць перамагла страх і імперыю. Менавіта ён адкрыў дарогу да аднаўлення незалежнасці Літвы, Латвіі і Эстоніі, да шляху ў Еўрапейскі саюз, росквіту нацыянальных моў і культур.

Мы, беларусы, з удзячнасцю і павагай глядзім на гэты прыклад. Бо ведаем: толькі калі народ аб’яднаны, яго голас чуюць ва ўсім свеце. Толькі разам можна змагацца з дыктатурай і рэпрэсіямі.

Партыя «Народная Грамада» віншуе жыхароў Літвы, Латвіі і Эстлніі з гадавіной гэтай гістарычнай падзеі і выказвае надзею: прыйдзе дзень, калі і беларусы змогуць перамагчы дыктатуру, дамагчыся незалежнасці і дэмакратыі ў краіне!

Жыве Беларусь!

: A. Stanevičius