Учора ў Беларускім Замку прайшоў вечар салідарнасці, прысвечаны 69-годдзю Мікалая Статкевіча — лідар…

Учора ў Беларускім Замку прайшоў вечар салідарнасці, прысвечаны 69-годдзю Мікалая Статкевіча — лідара партыі «Народная Грамада», галоўнага ворага Лукашэнкі, палітвязня і сімвала нязломнасці. Больш за 900 дзён Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі на асобым рэжыме, і ад яго няма звестак.

Удзельнікі вечара ўспаміналі яго шлях, казалі словы падтрымкі, падкрэслівалі важнасць змагання за свабоду ўсіх палітвязняў. Галоўнае пасланне — мы памятаем, мы разам і мы верым, што Мікалай Статкевіч абавязкова выйдзе на свабоду і прынясе карысць свабоднай Беларусі.