Напярэдадні пятай гадавіны выбараў-2020 партыя “Народная Грамада” прыняла ўдзел ў пікеце каля пасоль…

Напярэдадні пятай гадавіны выбараў-2020 партыя “Народная Грамада” прыняла ўдзел ў пікеце каля пасольства Беларусі ў Вільні “A Step Toward Change”, прысвечанага гадавіне выбараў 2020 году.

Мэта пікету — нагадаць пра тое, што і праз пяць гадоў пасля выбараў-2020 рэжым не спыняе катаванні і здзекі над тымі, хто тады выступіў супраць гвалту і фальсіфікацыі.

І па сённяшні дзень у засценках рэжыму знаходзяцца больш за 1100 палітзняволеных. Беларусаў затрымліваюць на мяжы пасля вяртання з працы ці адпачынку і адпраўляюць на содні за лайкі ды падпіскі ў 2020 годзе. Прапаганда цісне і запужвае нават тых, хто даўно выехаў з краіны і знаходзіцца ў бяспецы.

Ці варта нагадваць, што больш за ўсё гэтыя паводзіны рэжыму нагадваюць не жыццё пасля перамогі, а помсту тым, хто нанёс састарэламу дыктатару псіхічную траўму?

Мы не спыняемся, пакуль рэжым працягвае змагацца з беларусамі.

Каментарыі адключаныя.