Пяць гадоў пасля выбараў, якія змянілі Беларусь
9 жніўня 2020 года беларусы выйшлі галасаваць з надзеяй на перамены. Мільёны людзей у розных кутках краіны прагаласавалі за будучыню без страху, без хлусні, без гвалту. Але Лукашэнка, як заўжды, скраў выбары ў народа. А на пратэсты супраць фальсіфікацыі адказаў гвалтам.
Гэта быў дзень, калі ўлада канчаткова адарвалася ад народа, а нацыя прачнулася. Беларусь убачыла сябе — маладую, годную, гатовую стаяць за праўду. Мы выходзілі на маршы, стваралі ланцугі салідарнасці, дапамагалі адзін аднаму, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі.
Пяць гадоў пасля таго дня мы жывём у рэальнасці, дзе тысячы — у турмах, сотні тысяч — у вымушанай эміграцыі. Але мы таксама жывём з веданнем, што Беларусь ужо ніколі не будзе ранейшай. Мы сталі народам, які ведае сваю сілу.
Мы памятаем кожнага, хто аддаў свабоду і жыццё за нашу будучыню. Мы працягваем змагацца — у Беларусі і за яе межамі. Бо выбары 2020 года паказалі: перамены магчымыя, калі мы разам.
Жыве Беларусь!