Сябры! Круглы Стол “Сход Неабыякавых” адбудзецца ўжо заўтра 21-га чэрвеня, з 9:00 да 18:00 у Варшаве…

Сябры! Круглы Стол “Сход Неабыякавых” адбудзецца ўжо заўтра 21-га чэрвеня, з 9:00 да 18:00 у Варшаве!

Фуршэта НЕ будзе! Будзе сумленная і адкрытая размова неабыякавых беларусаў.

Прымуць удзел: партыі “Народная Грамада”, партыя “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”, партыя “Краіна для Жыцця”, маладзёжныя арганізацыі: “Малады фронт” і “Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты”, прадстаўнікі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне пры ўдзеле героя Дзяніса Урбановіча, беларускія блогеры Сяргей Пятрухін і Сяргей Коршунаў і інш.
прадстаўнікі дыяспаральных груп,
беларускія ініцыятывы:
– Суполка палітзняволеных
– Суполка “Звычайныя людзі”
– Суполька RE:BELarus
– Ініцыятыва “Ультыматум”
– Ініцыятыва “За вольную Беларусь”
– Беларуская прастора “Robim razam”
– Інівіятыва “Ultimatum for Lukashenko”
і інш
Больш за 40 удзельнікаў “ан-лайн”

Спяшайцеся зарэгістравацца і прайсці верыфікацыю!

У мэтах бяспекі аб месцы правядзення мерапрыемства будзе агучана сёння пазней. Сачыце за інфармацыяй!