Шаноўныя Беларусы.Запрашаем Вас прыняць удзел у круглым стале «Сход неабыякавых», якіадбудзецца 21 Ч…

Шаноўныя Беларусы.
Запрашаем Вас прыняць удзел у круглым стале «Сход неабыякавых», які
адбудзецца 21 Чэрвеня 2025 года ў Варшаве.
Мерапрыемства пройдзе ў фармаце круглага стала з удзелам прадстаўнікоў
беларускай апазіцыі, нацыянальна арыентаваных сіл, а таксама грамадзянскіх
дзеячаў і прадстаўнікоў дыяспары. Сустрэча прысвечаная пошуку стратэгічных
рашэнняў у сучасных умовах сусветнага і беларускага палітычнага крызісу,
умацаванню даверу і пытанням лідарства, а таксама вызначэнню сумесных
крокаў дзеля будучыні Беларусі.
Вас чакае насычаная праграма:
— Рэгістрацыя (9:00 – 10:00)
— Уводнае слова: мэты і фармат круглага стала
— Секцыя 1: Становішча палітычных зняволеных, аналіз ранейшых ініцыятыў
падтрымкі, пошук тактычных рашэнняў і каардынацыя дзеянняў
— Перапынак
— Секцыя 2: Расійска-украінская вайна і беларускі фактар
— Перапынак
— Секцыя 3: Крэдыт даверу і пытанне лідарства, мадэлі ўзаемадзеяння
— Перапынак
— Секцыя 4: Стратэгія кансалідацыі, абмеркаванне стварэння БНК і напрамкаў
развіцця Канфедэрацыі беларускай дыяспары, фарміраванне выніковага
дакумента і працоўнай групы
Па выніках сустрэчы будуць прыняты рэзалюцыі і мемарандум, які зафіксуе
пазіцыі ўдзельнікаў па ключавых пытаннях.
Ваш досвед, актыўная пазіцыя і экспертнае меркаванне вельмі важныя для
эфектыўнай кансалідацыі намаганняў беларускага грамадства ў гэты няпросты
час.
Дата: 21 Чэрвеня 2025
Месца правядзення: Варшава
Час: 9:00 – 17:00
Арганізацыйны камітэт

Для ўдзелу запоўніце рэгістрацыйную анкету:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf50d0d4GOlG3imvAwB8vQX4d6q-PTeOJkOSXWJzmU7e5hpvQ/viewform?usp=preview

Назва мерапрыемства: «Сход неабыякавых»

Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у нашай сустрэчы. Менавіта ваша пазіцыя, досвед і ідэі вельмі важныя для сумеснага пошуку шляхоў будучыні Беларусі. Сустрэча стане пляцоўкай для адкрытага дыялогу, падтрымкі і яднання неабыякавых людзей. Далучайцеся, каб…