Беларусы, вымушаныя мігранты і беларуская дыяспара, а так сама і простыя актывісты часта думаюць пра дом і мараць вярнуцца. Мы ствараем гэты канал для ўсіх, хто шукае рашэнні, каб наблізіць вяртанне.
Галоўнае зараз: — Як кожнаму з нас і ўсім разам скараціць шлях дадому? — Як хутчэй вызваліць палітвязняў? — Як падтрымаць тых, хто ваюе за свабоду Украіны і будучыню Беларусі? — Крэдыт даверу людзей у Беларусі падае. Як яго вярнуць? Гэта магчыма толькі рэальнымі дзеяннямі і супольнымі намаганнямі.
Падзяліцеся сваім меркаваннем: як мы можам паскорыць вяртанне дадому, дапамагчы палітвязням і нашым ваярам, а таксама вярнуць давер? Вашы ідэі дасылайце толькі ў тэкставым фармаце на e-mail: [email protected]
Усе канструктыўныя прапановы, атрыманыя ў тэкставым выглядзе, будуць апублікаваныя на нашым канале для супольнага абмеркавання. Аб’ядноўваючы намаганні і ідэі, мы знойдзем шлях наперад.