Прывітальнае слова выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народная Грамада” Яўгена ВільскагаВітаю, ш…
25.06.2025Партыя Народная Грамада

Прывітальнае слова выконваючага абавязкі старшыні партыі “Народная Грамада” Яўгена Вільскага
Вітаю, шаноўнае спадарства!
Вітаю ўсіх, хто не пашкадаваў часу і прыйшоў да нас.
Сёння мы зробім спробу прааналізаваць тыя амаль 5 гадоў, што прайшлі пасля жніўня 2020 года.
Паспрабуем зразумець, што было зроблена, што — не. Якія поспехі або памылкі мы маем на гэтым шляху. Паспрабуем зразумець, куды мы рухаемся і які сэнс гэтага.
Недарэмна наш Круглы Стол назвалі «Сход неабыякавых». Гэта першая спроба суарганізавацца гарызантальна — не пад каго, а пад ідэю вызвалення нашай Краіны. Магчыма, у нас не ўсё атрымаецца сёння, ці нават нічога. Але гэта шчыры першы крок у гэтым кірунку.
Мы запрасілі ўсіх, каму не абыякавы лёс нашай Краіны, без дзялення на сваіх і чужых, каб пачуць усіх.
Сюды прыйшлі тыя, хто не паў духам, не змірыліся, не сышлі ва ўнутраную эміграцыю, хто гатовы нешта рабіць і аб’ядноўвацца.
Вы — лепшыя.
Нічога не скончана, нічога не забыта — мы працягваем.
Жыве Беларусь!
#СходНеабыякавых