Бо мы хочам, каб дзеці не проста вучыліся, але і раслі беларусамі, ганарыліся мовай і гісторыяй. Каб і ў Беларусі, і за мяжой, дзе цяпер шмат сем’яў, дзеці адчувалі сувязь з Радзімай. У Францыі, Японіі і іншых краінах такія праграмы працуюць — і гэта дае плён. Мы таксама можам!
Што трэба зрабіць? 1 Зрабіць простыя праграмы для розных узростаў — ад 2 да 18 гадоў. 2 Запрасіць спецыялістаў і бацькоў, каб разам усё распрацаваць. 3 Стварыць сшыткі, відэа, гульні — каб гэта было цікава дзецям. 4 У будучыні — выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы ў новых школах і садках у свабоднай Беларусі!
І яшчэ адна вельмі важная частка: Мы хочам зрабіць лагапедычныя матэрыялы па-беларуску. Каб дзеці, якім цяжка гаварыць, мелі дапамогу на роднай мове. Гэта дапаможа ім лепш развівацца і адчуваць сябе ўпэўнена.
Напрыканцы: Калі вам блізкая мая ідэя — далучайцеся! Мы можам зрабіць гэта разам — для дзяцей, для сем’яў, для нашай будучыні. Пішэце мне, і разам мы пачнем.@innaTrusava Дзякуй за ўвагу!