Паводле інфармацыі, апублікаванай у тэлеграм-канале, блізкім да сілавых структураў, беларускаму анархісту Мікалаю Дзядку могуць выставіць новае абвінавачанне — на гэты раз па артыкуле 130 ч. 3 Крымінальнага кодэкса: «распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці».
Гэта не першы і, на жаль, не апошні выпадак, калі ўлады выкарыстоўваюць расплывістыя фармулёўкі закона, каб распраўляцца з тымі, хто кажа праўду. Асабліва гэта тычыцца тых, хто з самага пачатку быў паслядоўна супраць рэжыму, не адмовіўся ад сваёй грамадзянскай пазіцыі нават за кратамі і не згаджаецца даваць «пакаяльныя» інтэрв’ю прапагандысцкім СМІ. Рэжым мэтава карае тых, каго не здолеў зламаць, — асабліва калі да заканчэння тэрміну зняволення застаецца зусім няшмат.
Партыя “Народная Грамада” рашуча асуджае гэтую расправу над Мікалаем Дзядком. Новыя абвінавачанні — гэта не пра справядлівасць, а пра помсту. Гэта спроба запужаць усіх, хто застаецца верным праўдзе і годнасці.
Мікалай Дзядок павінен быць на волі. Як і сотні іншых беларусаў, якія сядзяць у турмах за свае перакананні.
Свабоду Мікалаю Дзядку! Свабоду ўсім палітвязням!