ААН: Беларусь працягвае жыць у цемры рэпрэсійСпецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі …

ААН: Беларусь працягвае жыць у цемры рэпрэсій

Спецыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс апублікаваў свой першы даклад пра сітуацыю ў краіне за перыяд з красавіка 2024 да сакавіка 2025 года. Вывады — жахлівыя, але, на жаль, не новыя: рэжым Лукашэнкі працягвае сістэмныя парушэнні правоў чалавека, палітычны пераслед і здзек з грамадзян.

У дакладзе адзначаецца:
Выбары 2025 года былі несвабоднымі і несправядлівымі, а людзей пазбаўлялі права балатавацца і галасаваць;
Больш за 1200 палітвязняў, у тым ліку падлеткі, застаюцца за кратамі;
Фіксуецца катаванне і жорсткае абыходжанне з вязнямі, асабліва палітычнымі, у тым ліку з жанчынамі, старэйшымі і непаўналетнімі;
Рэпрэсіі за мяжой — рэжым працягвае пераследаваць беларусаў у выгнанні, пазбаўляе маёмасці, судзіць завочна і пагражае сваякам;
Прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ўжываецца як форма палітычнага гвалту;
Сотні «пакаяльных» відэа, запісаных пад прымусам, разглядаюцца як метад катаванняў;
Свобода слова і прэсы — знішчана, журналістаў арыштоўваюць, рэдакцыі разбураюцца.

Партыя “Народная Грамада” дзякуе спадару Муйжніексу за даклад і за тое, што голас беларусаў пачуты на міжнародным узроўні. Але аднаго дакладу недастаткова. Нам патрэбны салідарнасць, ціск і, галоўнае, падтрымка людзей, што працягваюць змагацца за праўду.

Беларусь павінна быць вольнай.