Салідарнасць не пустое слова. У віленскай суполкі партыі Народная Грамада ўзніклі праблемы з месцам для сходаў. Некалькі гадоў суполка сяк-так перабівалася з офісам, які гэтак жа быў месцам прыёму партыйных таварышаў, якія беглі з РБ. Але ўсё добрае можа скончыцца. На дапамогу прыйшлі літоўскія сацыял-дэмакраты. Адзін са старэйшых і паважаных, еўрадэпутат Віцяніс Адрюкайціс даў свой офіс для сходаў віленскай суполкі Народнай Грамады. Сябры спазнаюцца ў бядзе. Але гэта не толькі давер, але і адказнасць.