Партыя Народная Грамада абвяшчае траўр пасля смерці актывіста Сяргея Дубініна ў Кракаве

Партыя Народная Грамада

Заява партыі “Народная Грамада”

У аўторак 15.04.2025 году быў знойдзены мёртвым наш актывіст Сяргей Дубінін. Сяргей быў знойдзены ў доме ў Кракаве, дзе ён жыў.

Зараз праводзяцца следчыя дзеі.

Каманда партыі “Народная Грамада” выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім Сяргея. Ён быў нашым добрым сябрам, шчырым патрыётам. Сяргей заўсёды прымаў удзел у шматлікіх акцыях.

Памяць аб ім светлая і чыстая. Для каманды гэта неімаверна цяжкая страта.

Каманда партыі “Народная Грамада” абвяшчае трохдзённы траўр у сувязі з гібеллю нашага сябра Сяргея Дубініна
.