Мая заява адносна праекта «Аб інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўстанаўленні г…

Мая заява адносна праекта «Аб інтэрвенцыі Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь і ўстанаўленні гібрыднай формы акупацыі»

Я ўважліва вывучыў праект, вынесены на паседжанне КС, прысвечаны інтэрвенцыі РФ у Беларусь. Выказваю глыбокую падзяку Аляксандру Навуковічу, Кааліцыі беларускіх дэмакратычных партый і ўсім валанцёрам, якія ўклалі сваю працу і энергію ў распрацоўку гэтага найважнейшага дакумента.  Іх праца, заснаваная на энтузіязме і валявых намаганнях, заслугоўвае самага высокага прызнання.

Цяперашняе становішча Беларусі –  гэта не проста вострая праблема, а пытанне самога існавання беларускай дзяржаўнасці і нацыі.  Я катэгарычна абвяргаю тэзу аб тоеснасці злачыннага рэжыму лукашэнкі і беларускага народа. Гэта — штучна створаны прапагандысцкі міф. Беларускі народ — ахвяра рэжыму, захопленага Крамлём. Ён не нясе адказнасці за злачынствы гэтага рэжыму, у тым ліку выкарыстанне тэрыторыі Беларусі для агрэсіўнай вайны супраць Украіны.  Злачынны рэжым лукашэнкі — марыянетка пуціна, і ўсе ягоныя рашэнні, прынятыя ва ўгоду Крамлю, з’яўляюцца нелегітымнымі.

Беларусь — ахвяра агрэсіі, а не агрэсар.  Нашая краіна знаходзіцца пад акупацыяй, фактычна, з 1996 года, і гэта павінна быць афіцыйна прызнана на міжнародным узроўні.  «Закон Лахвіча» — гэта важны крок да прызнання гэтай відавочнай ісціны.

Я поўнасцю падтрымліваю ініцыятыву Народнай Грамады і заклікаю ўсіх неабыякавых беларусаў актыўна ўдзельнічаць у падобных праектах. Палітычныя метады барацьбы — адзіны шлях да вызвалення нашай Радзімы і ўсталявання дэмакратыі.  Мы абавязаны працягваць барацьбу за свабоду Беларусі і дабівацца прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых у агрэсіі і акупацыі.

Гэта толькі пачатак.  Старонка не перавернута, барацьба працягваецца.  Жыве Беларусь!